Maksim (@zlydzen) 's Twitter Profile
Maksim

@zlydzen

Галоўны нерэдактар сайта natatnik.by. Dialects project co-founder. Гісторык. Толькі мае думкі

ID: 274436584

linkhttp://natatnik.by calendar_today30-03-2011 08:58:19

32,32K Tweet

3,3K Followers

977 Following

Maksim (@zlydzen) 's Twitter Profile Photo

Дамовіліся з вядомай спартоўкай на падкаст. Пагадзілася частку яго паразмаўляць на беларускай мове. Прыйшла і ўсе тры гадзіны размаўляла на роднай. Мая павага.

Natatnik (@natatnikby) 's Twitter Profile Photo

Вы часта пытаеце нас пра дыялекты. Мы аднавілі 200 запісаў з розных вёсак на нашым Саўндклаўдзе. Падпісвайцеся ці проста слухайце, як размаўляюць у розных рэгіёнах: soundcloud.com/natatnik

Maksim (@zlydzen) 's Twitter Profile Photo

Наймагутнейшая станцыя ў Беларусі (пасля АЭС, вядома). Уражвае. Я жыў шмат гадоў побач з другой па велічыні станцыяй Беларусі, але яна хіба не ўдвая меншая. І хутчэй за ўсё тут таксама могуць вадзіцца крэветкі)

Наймагутнейшая станцыя ў Беларусі (пасля АЭС, вядома). Уражвае. Я жыў шмат гадоў побач з другой па велічыні станцыяй Беларусі, але яна хіба не ўдвая меншая. 

І хутчэй за ўсё тут таксама могуць вадзіцца крэветкі)
Maksim (@zlydzen) 's Twitter Profile Photo

Пакуль Корж у Варшаве, прыехаў да яго ў Лунінец на мотабол. Тут і траўмы, і абводкі, і галы ў дзявятку) Даўно хацеў трапіць.

Maksim (@zlydzen) 's Twitter Profile Photo

Вырашыў паглядзець канцэрт Каржа ў Чэхіі. Поўны стадыён. Проста ачмурэць. Як наогул можна хейціць чалавека, які праслаўляе Лунінец? Ды што не так з вамі, бляха. Проста парадуйцеся за поспехі суайчынніка нават калі не слухаеце ягоныя песні.

Вырашыў паглядзець канцэрт Каржа ў Чэхіі. Поўны стадыён. Проста ачмурэць. 

Як наогул можна хейціць чалавека, які праслаўляе Лунінец?

Ды што не так з вамі, бляха. Проста парадуйцеся за поспехі суайчынніка нават калі не слухаеце ягоныя песні.
Natatnik (@natatnikby) 's Twitter Profile Photo

Паразмаўлялі з адным з самых паспяховых кіберспартоўцаў у гісторыі Беларусі Дзмітрыем Fishman Палішчуком пра кар'еру, складанасці такой працы, беларускую мову ў гульнях і калі ж трэба аддаваць дзяцей у кіберспорт. Атрымалася пазнавальна і незвычайна. youtube.com/watch?v=Owdtgh…

Natatnik (@natatnikby) 's Twitter Profile Photo

Паразмаўлялі з археолагам Максімам Чарняўскім пра ўнікальныя археалагічныя помнікі Крывінскага тарфяніка - месца, дзе культурны слой захаваў арганічныя артэфакты, дзякуючы торфу. Вось такая паўночная беларуская Атлантыда. youtu.be/LOh1p3B2bKw

Natatnik (@natatnikby) 's Twitter Profile Photo

Вы толькі ўявіце, тут быў знойдзены сапраўдны мульцітул, якому тысячы гадоў! У падкасце даведваемся пра квадратныя метры раскопак на балотах, якія працягваюцца дзесяцігоддзямі.

Natatnik (@natatnikby) 's Twitter Profile Photo

Што такое кукуць з Крэва распавядае археолаг Алег Дзярновіч. Дарэчы, ад мясцовых такое слова і цяпер можна пачуць. А яшчэ падпісвайцеся на наш ютуб і каментуйце. З вашай дапамогай, спадзяемся, што хутка і новыя відэа з вёсак з'явяцца.