Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile
Tsyhankou Vitali

@tsyhankou

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода, вядучы перадачы "Двубой" на Белсаце, лаўрэат, зорка Фэйсбуку ды іншае.

ID: 41297757

linkhttps://t.me/tsyhankou calendar_today20-05-2009 04:41:24

722 Tweet

572 Takipçi

224 Takip Edilen

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

"Двубой" Котава і Вусава наконт таго, ці пойдзе Лу на прэзідэнцкія выбары. Так, ёсьць людзі, якія кажуць, што ня пойдзе (Котаў, Чалы, Балкунец). Здаецца, у дыскусіі прагучалі ўсе магчымыя аргументы. youtube.com/watch?v=8mm6JY…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» — Мікалай Халезін. Разважае пра тэатар і журналістыку 1990-х, успамінае мала вядомыя моманты прэзыдэнцкіх кампаніяў 2001 і 2010 гадоў і заяўляе, што «калі ў жніўні 2020-га Лукашэнку пазваніла Мэркель — гэта была памылка». youtube.com/watch?v=31qHzp…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Лібералізацыя, ці новыя рэпрэсіі? Удзельнікі Двубоя на гэтую тэму – Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч -- адны з найлепшых байцоў на беларускім палітычным рынгу. Таму і прапаную паглядзець – калі не для высноваў, дык проста таму, што гэта прыгожа) youtube.com/watch?v=dn9wjL…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Ці можа Ўкраіна вызваліць Беларусь? Гэта тэма апошняга Двубоя. Фактычна, больш канцэптуальная — "Ці добра і ці патрэбна, калі вызваленьне Беларусі прыйдзе з-за мяжы?” У праграме сышліся Сяргей Бульба і Пётра Рудкоўскі youtu.be/f-K0GDTSYKo?si…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Мой першы фільм) Цяпер называйце мяне рэжысёр) "У фільме Віталя Цыганкова «Непазьбежны прэзыдэнт» Радыё Свабода праз галасы сьведкаў спрабуе даць адказ на пытаньне, чаму беларускае грамадзтва ў 1994-м выбрала Лукашэнку і ці магло ўсё скласьціся па-іншаму". youtube.com/watch?v=TtKY3R…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Лукашэнка – «іду на выбары». Тым часам Чалы, які паўгода пераконваў, што Лу ня будзе вылучацца: "Я ўсё прадбачыў! Так усё і было задумана, я зманіпуляваў рэжымам, Лукашэнка паслухаў мяне і зрабіў наадварот. Я зацягнуў яго ў пастку! А хто не зразумеў тонкасьці гульні - тупыя"

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Некаторыя даволі яркія і, магчыма, не самыя папулярныя тэзісы майго інтэрвію з Вадзімам Дубновым: Шанцаў у грузінскіх пратэстоўцаў няшмат. “Грузінская мара” – не прарасейская сіла. Націск на эўрапейскую тэму — адна з памылак грузінскай апазыцыі. svaboda.org/a/33225489.html

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Тры тэнары) Дракахруст, Карбалевіч і Цыганкоў) Тры аглядальніка Свабоды абмяркоўваюць вынікі году. Мы стараліся, рыхтаваліся, успомнілі і прааналізавалі ўсё, што было. І раскрылі, што будзе) youtube.com/watch?v=R-xXpv…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Старыя песьні пра Расею Маўляў, Расея хоча на гэтых выбарах учыніць для Лукашэнкі правакацыі, дэстабілізацыю і да таго падобнае. Каб аслабіць ягоныя пазіцыі, а можа і ўвогуле замяніць на больш згаворлівага – напрыклад, прарасейскага сілавіка. belsat.eu/84572824/fanta…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Калі раптам хто актыўна не сачыў за гэтай “выбарчай кампанія” (то бок нармальныя людзі:) – то вось кароткі 10-хвілінны фільм пра яе. З непазьбежнай у нашай сытуацыі іроніяй – пра тое, як гульцы гэтага спектаклю выконвалі свае ролі і функцыі. youtube.com/watch?v=COan61…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Беларусы – ксэнафобы і расісты, і адзінае, як можна гэтаму супрацьстаяць і як гэта можна выправіць – каб у Беларусі было як мага больш людзей іншых расаў, рэлігіяў і культур. З такіх тэзісаў маіх суразмоўцаў пачалася дыскусія. Давялося спрачацца youtube.com/watch?v=xhEr3g…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Двубой пра агентаў, крытыку і фоткі з рэстаранах Запрасіў Губарэвіча і Вусава пагаварыць пра скандалы і раздоры ў апазіцыі, і ролю ў гэтым спецслужбаў. Дыскусія была вясёлай) “Навошта пасьціць фоткі з рэстаранаў?” “А адкуль у вас даходы?” – “А ў вас?” youtube.com/watch?v=SzbWWd…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

"Лідарам апазіцыі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што не збіраюся тут прэтэндаваць". Гэта, магчыма, самыя важныя словы Сяргея Ціханоўскага на прэсавай канфэрэнцыі. Вызваляючы яго, улады яўна разьлічвалі на іншае. Аблом.

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Чэрчыль (нібыта) сказаў, што каб расчаравацца ў дэмакратыі, дастаткова 5 хвілін пагаварыць з сярэднім выбаршчыкам. Прапаную свой афарызм – каб расчаравацца ў беларусах, дастаткова пачытаць каменты на НН))

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

9 студзеня 1917 года ў Цюрыху падчас лекцыі Ленін сказаў: “We of the older generation may not live to see the decisive battles of this coming revolution.” (сэнс: "мы старэйшае пакаленьне, ужо не пабачым рэвалюцыю") Я працытаваў гэтыя словы ў праграме youtube.com/watch?v=FtRZlG…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Сёмы раз стаў лаўрэатам прэміі БАЖ “Вольнае слова”. На гэты раз за фільм «Непазьбежны прэзыдэнт» (“1994 год – чаканая катастрофа”) Я станавіўся лаўрэатам прэміі ў нулявыя, дзясятыя і дваццатыя гады. Думаю не спыняць гэтую традыцыю і ў 2030-я) youtube.com/watch?v=TtKY3R…

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

30 верасьня спаўняецца 100 дзён з моманту выхаду з турмы і вывазу за мяжу Сяргея Ціханоўскага. Што ён набыў і страціў за гэты час? Ці знайшоў ён сваё месца ў палітычным жыцьці? Гэтыя пытаньні задаў тром экспэртам. Шчырыя і пераважна горкія адказы svaboda.org/a/33544291.html

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Падаецца, што чым горш сытуацыя ў рэальнасьці, тым актыўней гучаць прамоўцы з мантрай “мы ўжо перамаглі”. І з мантрай “усё хутка разваліцца, а асабліва эканоміка – засталося зусім ня шмат”. Спадзяюся, што большасьць успрымае такія палымяныя прамовы як фільмы пра супергерояў.

Tsyhankou Vitali (@tsyhankou) 's Twitter Profile Photo

Стары добры (чорны) брытанскі гумар. Такога зараз не робяць youtube.com/shorts/duBoPxa…