łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile
łeś-depreś

@navmij

and but so ...

ID: 1522149277971419136

calendar_today05-05-2022 09:41:35

5,5K Tweet

377 Takipçi

40 Takip Edilen

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Чым болей знаёмлюся з творчасцю Баланьё (і каля яго), тым больш станаўлюся пэўны, што ён павінен з’явіцца па-беларуску. А праз імгненне становіцца вельмі сумна.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Абмяркоўвалі з калегамі сёння сёе-тое. Дакладваю вынікі: Адсутнасць пазіцыі – не пазіцыя. Абстрактныя заявы – не пазіцыя. Сядзенне на дзвюх крэслах – не пазіцыя.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Не гартаю стужку, каб не бачыць навіны пра каржапату ў тым ліку. Калегі на працы: - Słuchaj, czy byłeś na tym koncercie w sobotę? Цікава, канешне, было даведацца, што думаюць звычайныя палякі на гэты конт. Але колькі ж, курва, можна ўжо з гэтым насіцца?!

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Ёсць такія песні, якія ты хацеў і нават спрабаваў напісаць, але вось пачуў, што іх аказваецца ўжо напісаў нехта іншы і зрабіў гэта значна лепей за цябе. Адносна нядаўна ў мяне з'явілася яшчэ адна такая песня ў спісе – Serce Зэнэка Грабоўскага (Zenek Grabowski). Выдатная.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Рэакцыя людзей, з каторымі не бачыўся 5+ месяцаў, як найлепшы індыкатар таго, наколькі я змяніўся знешне за гэты час. Трохі дзіўна, бо сам, канешне, не заўважаеш такіх павольных змен.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Джозефу Макэлрою сёння 95 гадоў. Няблага было б некалі пабачыць яго па-беларуску, напрыклад, Women and Men ці той жа Plus.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Пазаўчора загінуў Брэнт Хайндс. Падарыў гэтаму свету колькі крутых рыфаў. Сумна. Напісаў бы, што час пераслухаць Mastodon, але ён ніколі не знікае з майго плэйліста.

Дзіва які бацькоўства мае на цябе ўплыў. Ад банальнага "тую кнігу трэба пакінуць, каб дзеці маглі ў будучым яе пачытаць" да "трэба больш адказна ставіцца да свайго здароўя/паводзінаў/звычак, бо ты – галоўны прыклад". Дзеці (іх будучыня) для мяне пэўны этычны і культурны арыенцір.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Прыйшоў кот і пачаў вылізваць "Лабіринти американського постмодернізму". Пасля лёг побач, прытуліўшыся да кніжкі. Як там кажуць – мой пездзюк?!

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Паглядзеў нарэшце першую серыю "Сто гадоў адзіноты". Нечакана прыгожа і магічна. Магчыма нават перачытаю наноў.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Кніжкі,ангельская, гульні,гатоўка, посуд, 'daddy,какаць', мыццё азадку, танцы... Урыўкамі– відэа пра пераплёт. Цяпер піва (дабл іпа, аёй!), тэкст пра Делілла. Дачка абклейвае мяне бліскучымі налепкамі. Хутка вернецца з ёгі і шпацыра жонка, а ў нас усё ў парадку і я такі б'ютіфул.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Узгадаў стары школьны жарт пра "сінія фіранкі" і "тое, што жадаў сказаць аўтар". Усміхнуўся, бо, сапраўды, "сінія фіранкі" ніколі не бываюць проста сінімі фіранкамі.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Самы непрыемны маральны стан – выдатны дзень, усё добра, блізкія побач, а ты перабіраеш усе акалічнасці свайго жыцця і не можаш знайсці прычыну сваёй трывогі, суму, бездапаможнасці, прадчування нейкай пагрозы і усеахопнай бессэнсоўнасці.

łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Разважаю пра верагоднасць чарговых перавыданняў ад PIW, сачу за букіністыкай і прыглядаюся да англійскіх перакладаў, шкадую, што не чытаю па-іспанску. Проста хачу ўсё. Год майго асабістага (пера)адкрыцця Раберта Баланьё. (А дзесь у скрыні прыхаваны яшчэ "2666").

Разважаю пра верагоднасць чарговых перавыданняў ад PIW, сачу за букіністыкай і прыглядаюся да англійскіх перакладаў, шкадую, што не чытаю па-іспанску. Проста хачу ўсё. Год майго асабістага (пера)адкрыцця Раберта Баланьё.
(А дзесь у скрыні прыхаваны яшчэ "2666").
łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

На тым тыдні шукаў тое-сёе пра Жоржа Перэка і натрапіў на Insurrection Джона Зорна – альбом цалкам (?) прысвечаны творам Уільяма Гедзіса, Томаса Пінчана, Кенэта Пэтчэна, Джэймса Баларда, Джона Фаўлза і Жоржа Перэка. Паслухаў зараз – выдатная сумесь джаза, прог-рока і блюза.

Сямнаццаць гадоў таму скончыў сваё жыццё Дэвід Фостэр Уоллес. Некалі яго творы загучаць і па-беларуску таксама.

Сямнаццаць гадоў таму скончыў сваё жыццё Дэвід Фостэр Уоллес.

Некалі яго творы загучаць і па-беларуску таксама.
łeś-depreś (@navmij) 's Twitter Profile Photo

Малы пабачыў у рылсе фрагмент з мульта KPop Demon Hunters. Кажа – можа глянуць? Глядзім сінапсіс: дзявочы музычны калектыў мае таемны занятак – палюе на дэманаў. Іх канкурэнтамі на сцэне становіцца бойс-бэнд, чальцы якога аказваюцца дэманамі. Які арыгінальны і свежы падыход! Вау!